Тэматычныя дні ва ўстанове дашкольнай адукацыі

3 ліпеня - День Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці – адно з самых значных і важных святаў для кожнай дзяржавы. Гэты дзень – адзін з тых, калі з’яўляецца яшчэ адна нагода ганарыцца сваёй краінай, даведацца нешта новае пра культурныя традыцыі, гісторыю сваёй радзімы.
развернуть

3 ліпеня - День Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Час

правядзення

Тэматыка і форма
1-я палова дня

Гутарка "Што  я ведаю пра сваю краіну?"

Мэта: фарміраваць уяўленні пра знаходжанне на геаграфічнай карце свету Беларусі, фарміраваць уменне знаходзіць вобласці, гарады, горад ,у якім жывеш.

Гутарка "Прырода роднага краю"

Мэта: фарміраваць уяўленні пра асаблівасці прыроды роднага краю (жывёл, раслі, клімату), падчас назірання за аб'ектамі прыроды, зменамі надворья, разгляду малюнкаў, карцінак.

Гульнявая дзейнасць

Дыдактычныя гульні:

"Чацвёрты лішні" Мэта: фарміраваць уяўленні пра назвы гарадоў Беларусі.

"Пазнай па апісанні" Мэта: фарміраваць уяўленні пра геральдыку абласных гарадоў Беларусі.

Рухомыя гульні: "Міхасік", "Надзейка"

Пазнавальная практычная дзейнасць

Пошук адказа на пытанне "Чаму месяц ліпень так названы" (назіранне за дрэвамі)

Мэта: фарміраваць уяўленні пра асаблівасці раслін у летні перыяд, знаёміць з прыродаахоўчай дзейнасцю дарослых.

Мастацкая дзейнасць

Малюем на асфальце рознакаляровымі крэйдамі "Я малюю лета"

Працоўная дзейнасць

Акцыя "Святочны двор"

арганізацыя працоўнай дзейнасці ў кветніку, агародзе, упрыгожванне гульнявой пляцоўкі да свята

2-я палова дня

Зносіны

Гутарка "Па палях і лясах Беларусі я прайду і ўбачу..."

Мэта: фарміраваць уяўленні пра жывёлбны і раслінны свет беларускіх лясоў і палёў.

Гульнявая дзейнасць

Дыдактычныя гульні: "Што ў садзе, што ў агародзе?" (па змесце прапанаваных картках), "Прыродныя ланцужкі"

Мэта: замацоўваць уменне вызначаць у прыродзе самыя простыя сувязі (грыб-слімак-вожык; карэнчык-мыш-лісіца) і г.д.

Самастойная мастацкая дзейнасць

Калаж з падрыхтаванага да творчасці матэрыялу разам з бацькамі па тэме: "Квітней, мая краіна!"

Чытанне легенд пра родную вёску "Дзераўная"

Завучванне прыказак пра родны край

 

свернуть

«Дзяржаўны герб, гімн і сцяг Рэспублікі Беларусь»

Праграма правядзення тэматычнага дня

«Дзяржаўны герб, гімн і сцяг Рэспублікі Беларусь»

Мэта: фарміраванне гонару і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь; развіццё ўменняў расказваць аб Дзяржаўным гербе, Дзяржаўным сцягу і Дзяржаўным гімне, як аб галоўных сімвалах краіны, якія падкрэсліваюць яе ўнікальнасць, раскрываюць гісторыю і культуру. 

Час

правядзення

Змест работы
1-я палова дня

Зносіны.

Гульнявая праблемная сітуацыя. Дзе мы можам сустрэць сімволіку Рэспублікі Беларусь?

Мэта: развіццё ўмення шукаць адказы ў вырашэнні праблемнай сітуацыі

Гульнявая дзейнасць

Дыдактычныя гульні “Складзі з пазлаў”, “Які ён, наш герб?”

Мэта: удасканальваць уяўленні дзяцей аб Дзяржаўным гербе, яго выглядзе і значэнні ўсіх яго элементаў.

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць

Адукацыйная галіна “Дзіця і грамадства”.

Тэма: “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”

Праграмныя задачы: развіваць патрэбнасць у пазнанні сацыяльнай рэчаіснасці; удакладняць і пашыраць уяўленні пра дзяржаву і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн).

Мэтавая прагулка

“Дзяржаўная сімволіка на адміністрацыйных будынках”

Мэта: развіццё назіральнасці, умення абагульняць, рабіць высновы, называць адміністрацыйныя будынкі.

2-я палова дня

Мастацкая дзейнасць 

Свята “Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь”

Мэта: узбагачэнне выхаванцаў эстэтычнымі ўражаннямі з улікам узроставых асаблівасцей іх развіцця, інтарэсаў, магчымасцей да самавыражэння ў дзейнасці і прыўнясенне ў іх жыццё радасці.

Маляванне “Герб маёй групы”

Мэта: развіццё творчай здольнасці, фантазіі.

Працоўная дзейнасць

Акцыя “Святочны двор”

Мэта: развіццё жадання ўпрыгожваць пляцоўку, выхаванне пачуцця задаволенасці ад выкананай работы.

 Гульнявая дзейнасць

Рухомыя гульні “Бярозка”, “Бусел”

Мэта: замацаванне ўмення хадзьбы па кругу, узгадняючы рух са словамі.

Настольна-друкаваная гульня “Суседзі нашай краіны”

Мэта: развіццё ўяўленняў пра краіны, якія маюць суседства з Беларуссю.

 

свернуть

Дзень Перамогі

Тэма дня: «Я прадзедам ганаруся, яму нізка пакланюся»

Мэта: замацаванне ўяўленняў аб дзяржаўным свяце Дзень Перамогі, аб тым, як у вайну адважна ваявалі і абаранялі нашу краіну ад ворагаў прадзеды; развіццё ўменняў прымаць актыўны ўдзел у святкаванні; выхаванне паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага свайго народа, гісторыі і культуры нашай Радзімы.

Час правядзення Змест работы
Першая палова дня

Музычная гасцёўня-флэшмоб «Песні, з якімі мы перамаглі»

Мэта: азнаямленне з музычнымі творамі ваенных гадоў, фарміраванне ўмення выказваць ўражанні аб праслуханым

Ранішняя гімнастыка «Маладыя салдаты»

Выкананне комплекса ранішняй гімнастыкі на выбар педагагічнага работніка

Гутарка з праглядам прэзентацыі

«Па сцяжынках Перамогі пройдзем разам мы з табою»

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне пачуцця павагі да абаронцаў Айчыны.

         Выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Гульня малой рухомасці «Дзень Перамогі»

Мэта: развіццё ўмення суадносіць рухі з тэкстам.

Сняданак “Салдацкая каша”

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць

Інтэграваны занятак па адукацыйных галінах «Дзіця і грамадства» і «Выяўленчае мастацтва»

Тэма: «Пісьмо салдату Перамогі»

Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні дзяцей аб воінах-абаронцах Вялікай Айчыннай вайны, воінах-земляках; аб тым, як у вайну адважна ваявалі прадзеды; выказваць у малюнку сваё стаўленне да вобразаў, самастойна выкарыстоўваць  розныя спосабы малявання; развіваць выяўленчыя і творчыя здольнасці; выхоўваць паважлівае стаўленне да гераічнага мінулага свайго народа,  каштоўнаснае стаўленне да жыцця і міру.

Прагулка 

Назіранне за флагам на будынку дзіцячага сада.

Мэта: замацаванне ўяўленняў аб Дзяржаўным флагу Рэспублікі Беларусь як галоўным сімвале краіны; развіццё назіральнасці, маўлення, увагі.

Рухомыя гульні «Міннае поле»,  «Меткі стралок», «Самалёты»

Мэта: развіццё ў дзяцей спрытнасці, трапнасці, каардынацыі рухаў, умення дзейнічаць па сігнале.

Працоўная дзейнасць «Пасадка кветак»

Мэта: развіццё ўмення сеяць насенне кветак, пабуджэнне жадання працаваць на агульную карысць

Самастойная гульнявая дзейнасць

Мэта: развіццё ўмення наладжваць ролевае ўзаемадзеянне з аднагодкамі, ствараць неабходнае гульнявое асяроддзе

Індывідуальная работа з выхаванцамі згодна з планам.

Другая палова дня

Мастацкая дзейнасць 

 Свята “Заўсёды памятаем Вас, героі той вайны”

Мэта: пашыраць уяўленні дзяцей аб свяце Дзень Перамогі, падзеях Вялікай Айчыннай вайны; фарміраваць маўленчыя і вакальна-харавыя ўменні і навыкі; чыста і выразна спяваць з музычным суправаджэннем; выконваць выразна танцавальныя рухі з атрыбутамі; перадаваць музычна-гульнявыя вобразы; правільна ўжываць прыёмы ігры на музычных інструментах; развіваць музычныя здольнасці, музычную памяць; выхоўваць патрыятычныя пачуцці сродкамі музычнай дзейнасці.

Маляванне “Святочны салют”.

Мэта: развіццё выяўленчых і творчых здольнасцей дзяцей, пазітыўнага стаўлення да малявання.

Прагулка

Назіранне “Квітнеючыя дрэвы”

Мэта: развіццё ўменняў характарызаваць сезонныя змяненні ў свеце раслін: вясной набухаюць пупышкі, дрэвы квітнеюць, распускаецца лісце.

Рухомая гульня “Хто далей”.

Мэта: фарміраванне ўмення кідаць правай і левай рукой удалячынь з месца і з некалькіх крокаў з разбегу.

Дыдактычная гульня «Ведаем, помнім, ганарымся»

Мэта: замацаваць ўяўленні дзяцей аб помніках Вялікай Айчыннай вайны ў Рэспубліцы Беларусь; развіваць, памяць, мысленне, увагу, маўленне

Працоўная дзейнасць.

Мэта: развіццё ўмення пад кіраўніцтвам дарослага наводзіць парадак на пляцоўцы.

         Гульнявая сітуацыя “Рэпартаж са святочнай пляцоўкі”

Мэта: развіццё маўленчых здольнасцяў пры адказах на пытанні, перадача пачуццяў людзей, дзяцей падчас святкавання Дня Перамогі.

Самастойная гульнявая дзейнасць

Мэта: замацаванне здольнасці наладжваць ролевае ўзаемадзеянне з аднагодкамі

Індывідуальная работа з выхаванцамі згодна з планам.

свернуть

Свята Працы

Тэма дня: "Усе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі - важныя"

Мэта: замацаванне ўяўленняў дзяцей аб дзяржаўным свяце Дзень працы; развіццё цікавасці да працы дарослых і іх прафесій; выхаванне жадання працаваць на карысць грамадства.

Час правядзення Тэматыка і форма
Першая палова дня

Зносіны

Гутарка “1 мая – Свята працы”

Мэта: знаёмства з гісторыяй узнікнення свята, яго значэннем.

 

Адгадванне загадак “Адгадай, кім я працую”

Мэта: замацаванне ведаў аб прафесіях дарослых; развіццё памяці, увагі.

 

Ранішняя гімнастыка “Мы ідзём на парад”

 

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць

Тэма: “Выхавальнік дашкольнай адукацыі, настаўнік”

Праграмныя задачы: развіваць цікавасць да працы выхавальніка дашкольнай адукацыі; садзейнічаць фарміраванню ўяўленняў пра значэнне і змест прафесіі, месца працы, прадметы працы, матэрыяльныя і нематэрыяльныя вынікі, асобасную і грамадскую значнасць.

Першая прагулка

Назіранне за працай дворніка.

Мэта: выхаванне павагі да працы людзей розных прафесій.

Рухомая гульня “Шафёры”

Мэта: замацаванне ўяўленняў аб сігналах святлафора; развіццё ўменняў арыентавацца ў прасторы.

Працоўная дзейнасць “Паліў кветак на клумбах дзіцячага сада”

Мэта: замацаванне ўменняў сумесна з дарослым даглядаць за кветкамі (паліваць).

Другая палова дня

Мастацкая дзейнасць 

Свята “Дзень працы”

Мэта: узбагачэнне выхаванцаў эстэтычнымі ўражаннямі з улікам узроставых асаблівасцей іх развіцця, інтарэсаў, магчымасцей да самавыражэння ў дзейнасці і прыўнясенне ў іх жыццё радасці.

 Прагулка

Назіранне за кветкамі на клумбах дзіцячага сада.

Мэта: развіццё ўменняў назіраць за кветкамі, называць іх.

Беларуская народная гульня “А мы проса сеялі”

Мэта: удасканаленне навыкаў перамяшчэння шэрэнгай; выхаванне сяброўскіх адносін дзяцей паміж сабой.

Працоўная дзейнасць “Уборка пляцоўкі”

Мэта: развіццё ўменняў пад кіраўніцтвам дарослага наводзіць парадак на пляцоўцы.

Самастойная творчая дзейнасць

Складанне калажа “Прафесіі бацькоў”

Мэта: развіццё ўменняў знаходзіць і называць прафесіі дарослых у газетах і часопісах, ствараць калаж.

свернуть

Дзень Канстытуцыі

Час правядзення

Тэматыка і форма

1-я палова дня

Ранішняя гімнастыка

Комплекс АРП са сцяжкамі “Маленькі грамадзянін”

 

Зносіны

Гутарка “Канстытуцыя – галоўны дакумент Рэспублікі Беларусь”

Мэта: пашырэнне ўяўленняў пра свята, дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь; знаёмства з правамі і абавязкамі людзей.

 

Разгляд ілюстрацый “Наша Радзіма Беларусь”

Мэта: развіццё пазнаваўчай цікаўнасці да краіны, у якой жывём

 

Моўныя гульні “Назаві  ласкава”, “Хто скажа больш слоў пра Беларусь”

Мэта: развіццё звязнага маўлення, актывізацыя слоўнікавага запасу дзяцей.

 

Састаўленне інтэлект-карт “Мае правы”, “Мае абавязкі”

Мэта: фарміраванне сацыяльнага вопыту, асобасных якасцей на аснове выкарыстання інтэлект-карт

 

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць

Заняткі па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства”

Тэма: “Дзень Канстытуцыі”

Задачы: фарміраваць уяўленні дзяцей аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянскіх правах і абавязках; развіваць уменні расказваць пра дзяржаўныя святы; выхоўваць любоў да Радзімы, гонару за яе дасягненні.

 

Заняткі па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва”

Тэма “Дзяржаўныя сімвалы краіны”

Задачы: фарміраваць уменні маляваць з выкарыстаннем спалучэнняў ліній, колеру; выказваць у малюнку сваё стаўленне да вобраза; развіваць выяўленчыя здольнасці.

2-я палова дня

Мастацкая дзейнасць

Чытанне твораў аб Радзіме Д.Бічэль-Загнетававай “Белая Русь”, Радзіма”, “Наша Радзіма”;

Мэта: развіццё вуснага маўлення, памяці, увагі, мыслення

Маляванне па задуме “Мая Радзіма Беларусь”

Выстава малюнкаў

Мэта: развіццё творчых здольнасцяў дзяцей

 

свернуть

23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны

Час правядзення

Тэматыка і форма

1-я палова дня

Зносіны

Гутарка “Хто такія абаронцы Айчыны?”

Мэта: пашырэнне ведаў аб складаным, але ганаровым абавязку  абараняць Радзіму, захоўваць яе спакой і бяспеку.

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць

Заняткі па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства”

Тэма “Нашы памочнікі”

Задачы: пашыраць уяўленні дзяцей пра армію Рэспублікі Беларусь,  ваеннай тэхніцы, людзях, якія служаць;

узбагачаць і актывізаваць слоўнік па тэме “Абаронцы Айчыны”;

развіваць пазнаваўчыя працэсы;

выхоўваць павагу да людзей ваенных прафесій.

Заняткі па адукацыйнай галіне “Развитие речи и культура речевого общения

Тема «Слава Армии родной!»

Задачи:  закрепить представления детей о том, кто такие защитники Отечества; развивать связную речь детей; воспитывать у детей чувство гордости и уважение к защитникам Отечества.

Гульнявая дзейнасць

Дыдактычная гульня

“Каму што трэба для працы?”

Мэта: развіццё ўменняў дзяцей суадносіць карцінкі з прыладамі працы да прафесій людзей, называць адпаведныя прафесіі.

Рухомая гульня “Пагранічнікі”

Мэта: практыкаваць дзяцей ва ўменні бегаць, не сутыкаючыся адзін з адным, дзейнічаць па сігналу.
2-я палова дня

Мастацкая дзейнасць

Свята “Нашы таты лепш за ўсіх”

Мэта: узбагачэнне выхаванцаў эстэтычнымі ўражаннямі з улікам узроставых асаблівасцей да самавыражэння ў дзейнасці і прыўнясенне ў іх жыццё радасці.

Калаж “Ваенныя прафесіі”

Мэта: замацаванне ведаў аб арміі, ваенных прафесіях, ваеннай тэхніцы; развіваць уменне дзяцей размалёўваць у адным напрамку.

 

свернуть

Дзень народнага адзінства

Час правядзення Тэматыка і форма
1-я палова дня

Зносіны

Гутарка "Беларусь на карце свету"

Мэта: пашыраць уяўленні пра знаходжанне на геаграфічнай карце свету Рэспублікі Беларусь

Пазнавальны расказ выхавальніка

"Родны край учора, сёння, заўтра"

Мэта: пашыраць уяўленні пра асаблівасці памятных мясцін роднага краю ў розныя часы

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць

Заняткі па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства"

Тэма "Беларусь - мірная дзяржава"

Задачы:фарміраваць уяўленні пра садружнасць з іншымі краінамі свету, з краінамі, якія мяжуюць на карце з Беларуссю, пашыраць слоўнік словамі "мяжуюць", "нацыянальнасць".

Гульнявая дзейнасць 

Дыдактычныя гульні 

"Чацвёрты лішні"

Мэта: пашыраць уяўленні пра назвы гарадоў Беларусі

"Складзі з пазлаў"

Мэта: развіваць увагу, памяць, уменне складаць вобраз з пазлаў

Пазнавальная практычная дзейнасць

Самастойны пошук адказа і вырашэнне праблемнай сітуацыі "Гісторыя маёй краіны - гэта ..."

2-я палова дня

Мастацкая дзейнасць

Выраб сувеніраў 

Мэта: заахвочваць працаваць і вырабляць сувеніры з салёнага цеста

Выстава малюнкаў "Мая Радзіма Беларусь"

свернуть

9 мая - Дзень Перамогі

Праграма правядзення тэматычнага дня

«9 мая – Дзень Перамогі»

Час

правядзення

Тэматыка і форма Адказны
1-я палова дня

   

   Зносіны.

   Пазнавальная гутарка “Чаму ябланевы цвет абраны       сімвалам 9 мая?”

   Гутарка з выкарыстаннем прэзентацыі “Музей         Вялікай Айчыннай вайны”

   Спецыяльна арганізаваная дзейнасць.

   Адукацыйная галіна “Дзіця і грамадства”.

  Экскурсія да помніка “Воінам і партызанам”

   у аг.Дзераўная.

   Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва”.

   “Святочны май” (маляванне)

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Бурдукевіч Т.І., Пугач І.С., Сенько Т.А., Ермак І.К.
2-я палова дня

   Зносіны.

   Праблемная сітуацыя “Што будзе, калі…”

   Гульнявая дзейнасць.

   Рухомыя гульні “Разведчыкі”, “Хто хутчэй”

   Самастойная мастацка-выяўленчая  дзейнасць.

  “Пісьмо да салдата”

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Бурдукевіч Т.І., Сенько Т.А.
свернуть