Міні-музей ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Міні-музей "Вясковая хата пацехамі багата"

Міні-музей “Вясковая хата пацехамі багата” ДУА "Дзераўнянскія яслі-сад" размяшчаецца ў кутку музычнай залы для азнаямлення выхаванцаў з культурай і побытам беларусаў. Экспанаты музея збіралі разам з дзецьмі, бацькамі і педагогамі. Гэта розныя старадаўнія прадметы: саламяныя, драўляныя, гліняныя вырабы, прылады для працы, прадметы адзення і абутку. Экспазіцыя налічвае каля 60 экспанатаў і пастаянна папаўняецца.Слайд2

Экспанаты музея выкарыстоўваем на занятках па азнаямленні са звычаямі, традыцыямі, фальклорам беларускага народа, на занятках па выяўленчаму мастацтву, пры правядзенні святаў "Купалле", "Калядкi", "Свята восенi", “Вячоркі” і іншыя.

Слайд3Слайд4

Развучваем з дзецьмі народныя гульні, якія цесна звязаны з навакольным светам, побытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар​​, звычаі беларусаў. Нашы выхаванцы любяць і ўмеюць гуляць у беларускія народныя гульні «Грушка», «Адгадай, чый галасок», «Агароднiк», «Шэры кот», «А мы проса сеялi», «Фарба», «Гаспадыня i кот »і інш.

Слайд12

Для замацавання ў дашкольнікаў уяўленняў аб беларускіх культурных традыцыях на занятках выкарыстоўваем «жывыя» наглядныя прадметы і матэрыялы. Так пры азнаямленні з гістарычным мінулым беларускага народа дзецям у цікавай для іх форме паказваем старадаўнi посуд, прадметы працы, асобныя элементы народнага касцюма, драўляны стол, лаўкі, паліцы для посуду, муляжы, гаршкі, чыгункі, гарлач, тканыя і пышна вышываныя рушнікі, абрусы, сурвэткі і інш.

Слайд5Слайд6

Слайд7Слайд8

Слайд9Слайд10

Назвы і прызначэнне прадметаў народнага побыту дзеці засвойваюць і замацоўваюць з дапамогай розных дыдактычных гульняў: «Вызначы час года і свята», «Адгадай, якое свята», «Беларускія рамёствы», «Цудоўны куфэрак», «Народныя промыслы», «Беларускі нацыянальны арнамент», «Што змянілася?»,«З чаго гэта зроблена?»  і многія іншыя.

Слайд13Слайд14

Адной з самых цікавых і эфектыўных форм работы ў міні-музеі з'яўляюцца вячоркі. У перыяд падрыхтоўкі не толькі развучваем песні, ладзім карагоды, гульні, але і афармляем інтэр'ер «хаты», вырабляем паштоўкі-запрашэнні, выцiнанкі, абярэгі, падарункі-сюрпрызы блізкім (родным, сябрам). Дзякуючы такой працы выхаванцы пражываюць (прапускаюць праз розум, сэрца, рукі) ўласнае ўяўленне аб фальклорным свяце як аб змястоўным адпачынку пасля вялікай працы.

Слайд15

Усе вячоркі заканчваюцца народнымі гульнямі, карагодамі. На такія вячоркі выхаванцамі прыходзяць ў беларускіх народных строях. Практыка працы паказвае, што пераапрананне павышае эмацыйны тонус дзяцей і ўзмацняе іх ўспрыманне.

Мы упэўнены, што ў кожнай сям’і павінны гучаць беларускае слова, беларускія песні, а дзеці павінны ведаць і гуляць ў беларускія народныя гульні.

Музычны кіраўнік              Ірына Станіславаўна Пугач

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці             Нэла Эдуардаўна Шушкевіч 

 

свернуть