Дыдактычная гульня Дыдактычная задача: узбагачаць мастацкія ўяўленні дзяцей, веды аб разнастайнасці відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, іх характэрных асаблівасцях з дапамогаю тактыльнага аналізатара; пашыраць актыўны слоўнік словамі, якія абазначаюць якасць прадметаў, назвы відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (саломапляценне, ткацтва, ганчарства); практыкаваць ва ўтварэнні прыметнікаў ад назоўнікаў, якія абазначаюць матэрыял (гліна – гліняны, салома - саламяны, тканіна – тканы, дрэва – драўляны, метал – металічны); выхоўваць павагу да культурнай спадчыны Беларусі, цікавасць да твораў народных майстроў. |