Адукацыйныя паслугі

Рэалізацыя адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ДУА "Дзераўнянскі дзіцячы сад"

  

Рэалізацыя адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

У дзіцячым садку адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі можа рэалізоўвацца па адным або некалькіх профілях з вывучэннем адукацыйных абласцей на базавым узроўні з улікам меркавання бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў, іх схільнасцей, жаданняў і стану здароўя.

Праграмы аб'яднанняў па інтарэсах распрацоўваюцца ўстановамі адукацыі, іншымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, рэалізуюць адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, на аснове тыпавых праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і з улікам індывідуальных адукацыйных патрэб выхаванцаў з АПФР.

Адукацыйны працэс ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі з улікам асаблівасцей, указаных у главе 44 Кодэкса, і можа ажыццяўляцца ў аб'яднаннях па інтарэсах або індывідуальна.

Аб'яднанне па інтарэсах ствараецца з ліку дзяцей на аснове агульнай цікавасці да канкрэтнага напрамку дзейнасці. Указаныя аб'яднанні могуць быць аднаўзроставымі і рознаўзроставымі, стварацца для працы з пераменным складам навучэнцаў.

Напаўняльнасць аб'яднання па інтарэсах складае ад 8 да 10 навучэнцаў.

У выпадках, прадугледжаных вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, аб'яднанні па інтарэсах могуць дзяліцца на дзве падгрупы.

Формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з'яўляюцца заняткі, іншыя формы.

Працягласць заняткаў устанаўліваецца з улікам санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў.

Улік заняткаў вядзецца ў дакументах, неабходных для арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі.

     Заняткі пры рэалізацыі выбраных кампанентаў праводзяцца не раней, чым у сярэдняй групе выхаванцаў (ад 4 да 5 гадоў). Працягласць заняткаў не павінна перавышаць у сярэдняй групе выхаванцаў (ад 4 да 5 гадоў) 20 хвілін; старшай (ад 5 да 7 гадоў) - 25 хвілін.

 

 

свернуть

Харэаграфія

Мэта: развіццё асобы дзіцяці, яго музычна-рухальных здольнасцей у працэсе далучэння да розных відаў харэаграфічнага мастацтва (народнага, класічнага, бальнага, сучаснага танцаў, рытмапластыкі).

Задачы: 

- узбагачаць новымі ўражаннямі і ўяўленнямі пра танцавальную музыку розных жанраў, танцавальныя рухі, характэрныя для народных, бальных і сучасных танцаў;

- развіваць музычна-рухальныя здольнасці: захопленасць рухам пад музыку; непасрэдную, шчырую перадачу гульнявога ладу з дапамогай імітацыйных, натуральных рухаў, адпаведных рознаму характару музыкі і сюжэту музычнага эцюда, казкі; адвольнасць рухаў, здольнасць падпарадкоўваць іх разнастайнаму рытму музыкі, "укладваць" у часе і прасторы, выяўляючы пры гэтым хуткую рэакцыю; пластычнасць, гібкасць; ініцыятыўнасць, знаходлівасць; рытмічнасць рухаў;

- удасканальваць выканальніцкае майстэрства дзяцей у руху па адным, у парах, у карагодах;

- стымуляваць імкненне да творчага самавыяўлення, праявы творчай ініцыятывы, творчага музычнага ўяўлення ў працэсе стварэння танцавальных імправізацый па казках, рытмапластычных эцюдах, танцах з выкарыстаннем рытмапластыкі;

- пазнаёміць дзяцей з пазіцыямі рук і ног, характэрных для народнага, бальнага, класічнага танцаў, практыкаваннямі з выкарыстаннем розных пазіцый рук і ног; асноўнымі рухамі ў народным, класічным, бальных танцах;

- удасканальваць раней вывучаныя і вывучыць новыя танцавальныя рухі;

- пазнаёміць з элементамі рытмапластыкі і сучаснага танца;

- фарміраваць уменне выконваць вобразна-харэаграфічныя кампазіцыі, танцы з лялькамі (іншымі прадметамі).

Кіраўнік - Ірына Станіславаўна Пугач, музычны кіраўнік, першая кваліфікацыйная катэгорыя   

свернуть

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Мэта: назапашванне спосабаў стварэння дэкаратыўных выяў, выкарыстання матэрыялаў, прымянення мастацкай тэхнікі ў дэкаратыўнай дзейнасці, вопыту ўспрымання дэкаратыўнасці твораў прыкладнога мастацтва.

Задачы:

развіваць:  эмацыянальна пазітыўнае стаўленне да прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дэкаратыўнай дзейнасці, эстэтычныя пачуцці (пачуццё колеру, кампазіцыі, рытму);

навучаць: пазнаваць асаблівасці розных вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (традыцыйнасць, прастата форм, стрыманасць дэкаратыўнага рашэння), іх сродкі выразнасці, спосабы дэкарыравання (паўтор, чаргаванне, сіметрыя);

фарміраваць: творчае ўяўленне, дэкаратыўныя ўменні; садзейнічаць асваенню спосабаў і тэхнік дэкаратыўнага роспісу;

выхоўваць: устойлівую цікавасць да сумеснай з дарослым і самастойнай дэкаратыўнай дзейнасці. 

Кіраўнікі:

Таццяна Іосіфаўна Бурдукевіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі, першая кваліфікацыйная катэгорыя

Таццяна Аляксандраўна Сенько, выхавальнік дашкольнай адукацыі, першая кваліфікацыйная катэгорыя

свернуть