Святкуем разам з мамамі 8 сакавіка

07.03.2024
Напярэдадні 8 сакавіка ўстанова адукацыі была напоўнена своеасаблівай радаснай атмасферай - выхаванцы віншавалі са святам сваіх самых любімых мам, бабуль, сястрычак. Эмацыянальна, ярка і прыгожа выступалі дзеці кожнай групы: расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі, паказвалі інсцэніроўкі. А таксама дарылі падарункі, зробленыя з любоўю сваімі рукамі. Жадаем усім жанчынам святочнага настрою, ласкавага сакавіцкага сонейка, здзяйснення самых запаветных жаданняў!