Завітала Восень ў госці

10.11.2023
Вясёлыя гульні, песні, танцы гучалі ў музычнай зале падчас сустрэчы з прыгажуняй Восенню. Шмат цікавых загадак, заданняў, конкурсаў назбірала Восень у свой чароўны куфэрак. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх выпрабаваннях і атрымалі ў падарунак духмяныя пачастункі.