Выстава "Асенняя фантазія"

26.10.2023
Прыгажуня Восень затрымалася ва ўстанове адукацыі ў сумесных непаўторных вырабах дзяцей і бацькоў. Разнастайныя кампазіцыі з прыроднага матэрыялу вабяць яркімі фарбамі, здзіўляюць творчым падыходам, ствараюць казачную атмасферу.