Наша дружная сям'я

19.10.2023
У рамках "Тыдня бацькоўскай любові" ва ўстанове адукацыі прайшла гульнявая конкурсная праграма "Наша дружная сям'я". 5 сямейных каманд праявілі сваю логіку, эрудыцыю і паспяхова справіліся з заданнямі. Выхаванцы сярэдняй і старшай груп актыўна падтрымлівалі каманды і выконвалі музычныя нумары.