Паход у сельскую бібліятэку.

02.10.2023
29 верасня выхаванцы нашага дзіцячага сада наведалі сельскую бібліятэку. Супрацоўнік расказала дзецям пра бібліятэку, пра людзей, якія там працуюць і прапанавала адправіцца ў захапляльнае падарожжа - ў краіну кніг. Падчас падарожжа выхаванцы даведаліся, што бібліятэка гэта “кніжкін дом”, пры наведванні якога неабходна выконваць пэўныя правілы паводзін. Далей дзеці пазнаёміліся з гісторыяй з'яўлення кнігі, з правіламі абыходжання з ёй, з цяжкасцямі людзей, якія ствараюць дзіцячыя кніжкі. Да прыходу дашкалят супрацоўнік бібліятэкі аформіла выставу яркіх, маляўнічых, цікавых кніг, даступных успрыманню дзяцей дашкольнага ўзросту. Кожнае дзіця мела магчымасць паглядзець любую кніжку. Дзеці былі не толькі слухачамі і гледачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі: чыталі вершы, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарыне. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава, дзеці атрымалі задавальненне і асалоду ад наведвання бібліятэкі.