Свята Паветраных шароў

15.06.2023
Паветраныя шары - гэта заўсёды сімвал дзяцінства і лета, без якога не абыходзіцца ні адно дзіцячае свята. А шмат шароў выклікаюць незвычайную радасць! Ва ўстанове адукацыі адбылося сапраўднае свята паветраных шароў. Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, гульнях-спаборніцтвах. Зарад добрага настрою і магчымасць праявіць сябе атрымалі ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі.