Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

12.05.2023
Цікава прайшлі ва ўстанове адукацыі мерапрыемствы тэматычнага дня, прысвечаныя Дзяржаўнаму гербу, Дзяржаўнаму сцягу і Дзяржаўнаму гімну Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы атрымалі і замацавалі ўяўленні аб прызначэнні дзяржаўных сімвалаў, удакладнілі іх выкарыстанне, разам выканалі Дзяржаўны гімн. На працягу дня дашкольнікі чыталі вершы аб Радзіме, спявалі песні, танцавалі беларускую польку.