Конкурс прафесіяналаў

15.12.2022

У раённым этапе конкурса прафесійнага майстэрства "Учитель года Столбцовского района-2023" працягвае ўдзел выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА "Дзераўнянскі дзіцячы сад" Сенька Таццяна Аляксандраўна. 

Падчас чарговага выпрабавання на ўменне валодаць дзіцячым калектывам, здольнасць зацікавіць, заахвоціць, заінтрыгаваць шасцігодак, педагог прадэманстравала ў ходзе адкрытага занятка на базе ДУА "Дзіцячы сад №8 г.Стоўбцы". 

Таксама Таццяна Аляксандраўна падчас майстар-класу падзялілася з калегамі сваім вопытам работы над тэмай "Выкарыстанне твораў мастацкай літаратуры ў развіцці маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту".  

Віншуем нашу калегу і жадаем далейшых поспехаў!