Рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу"

14.04.2022
Нашы выхаванцы далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу". На тэрыторыі ўстановы адукацыі з'явіліся новыя высаджаныя хвойныя дрэўцы. Такім чынам выпускнікі 2022 года вырашылі пакінуць аб сабе напамін і перадаць эстафету догляду за ляснымі прыгажунямі на экалагічнай сцяжынцы малодшым выхаванцам.