Што такое Новы год? - Радасць, ёлка, карагод!

30.12.2021
Доўгачаканыя навагоднія ранішнікі адбыліся ў дзіцячым садку 28 і 30 снежня. Да дзяцей у госці завіталі казачныя героі, Снягурачка і Дзед Мароз. Весела і цікава правялі час выхаванцы, праспявалі шмат песень і карагодаў, расказвалі вершы і атрымалі заслужаныя падарункі, якія былі прадастаўлены спонсарамі ААТ "Агростройфирма "ПМК-74-Налибоки" і індывідуальным прадпрымальнікам Дзмітрыем Сахарам.