Новы год сустракаем - вокны прыбіраем!

16.12.2021
Навагодні настрой стварылі выхавальнікі дашкольнай адукацыі ва ўсіх групах прыгожымі папяровымі выцінанкамі на вокнах. Казачныя героі, Дзед Мароз і Снягурачка, зімовыя забавы і гульні радуюць усіх, хто праходзіць каля дзіцячага садка і ў першую чаргу - нашых выхаванцаў. У працэсе падрыхтоўкі актыўны ўдзел прымала шматдзетная мама нашых былых выпускнікоў Вольга Антанюк.