Бывай, садок дзіцячы!

28.05.2021
Прыгожым майскім днём 13 выпускнікоў старшай групы запрасілі работнікаў ДУА "Дзераўнянскія яслі-сад" на развітальную сустрэчу. Разам з выхавальнікамі Ірынай Казіміраўнай Ярмак і Таццянай Аляксандраўнай Сенька, а таксама музычным кіраўніком Ірынай Станіславаўнай Пугач дзеці старанна рыхтаваліся да гэтай значнай падзеі, раскрылі свае таленты, прадэманстравалі кемлівасць, спрыт, уменні. І нават Адзінка са сваімі хітрыкамі не пераканала іх, што яна "лепшая" адзнака для вучня ў школе. Свята атрымалася цікавым і непаўторным. У добры шлях, выпускнікі!