Прафілактычная акцыя "Будь в безопасности"

19.03.2021

19 сакавіка ў рамках прафілактычнай акцыі "Будь в безопасности", якая праходзіць на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна з 19.03 па 24.03.2021 года, да выхаванцаў дашкольнай установы завітаў прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі Алег Супрановіч. 

Падчас гутаркі ён напомніў дзецям аб правілах дарожнага руху, аб неабходнасці выкарыстання спецыяльных аўтакрэсел для непаўналетніх у аўтамабілях, аб прызначэнні флікераў і іх абавязковым выкарыстанні ў цёмны час сутак, аб паслухмянасці і ўвазе дзяцей на пешаходных пераходах, бяспечных месцах для гульняў. Дзеці адказвалі на пытанні, расказвалі пра выпадкі, якія з імі здараліся, паабяцалі быць граматнымі ўдзельнікамі дарожнага руху.