Экскурсія ў бібліятэку

10.03.2021
Выхаванцаў старшай группы запрасіла на цікавую экскурсію ў Дзераўнянскую сельскую бібліятэку яе гаспадыня, бібліятэкар Вольга Францкевіч. Яна распавяла пра карысць чытання, падкрэсліла важнасць і актуальнасць наведвання бібліятэкі. Спецыяльна для гэтай падзеі яна падрыхтавала выставу дзіцячых кніг, пазнаёміла з творчасцю дзіцячага пісьменніка С. Я. Маршака, правяла віктарыну па яго творах. Заклікала ўсіх прысутных вучыцца чытаць, беражліва адносіцца да кніг. Дзеці зацікавіліся бібліятэкай і яе працай.