Свята 8 Сакавіка

05.03.2021
Напярэдадні 8 Сакавіка па традыцыі выхаванцы другой малодшай, сярэдняй і старшай груп запрасілі сваіх самых добрых, мілых, любімых матуль на ранішнікі, каб шчыра павіншаваць і паказаць свае здольнасці. Дзеці расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі, удзельнічалі ў жартоўных гульнях і спаборніцтвах, падрыхтавалі міні-спектакль. Не забыліся хлопчыкі пра дзяўчынак, і, усе дзеці павіншавалі бабуль.