Мэта дашкольнай адукацыі:
рознабаковае развіццё асобы выхаванца ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне маральных нормаў, кампетэнцый, якія неабходны для набыцця сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу навучання.
Задачы дашкольнай адукацыі:
- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
- фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
- фарміраванне культуры здароўя, фізічнай культуры асобы дзіцяці;
- фарміраванне ў выхаванцаў на аснове разнастайнага адукацыйнага зместу гуманных адносін да сябе і навакольнага свету, эмацыянальнай чуласці, здольнасці да суперажывання;
- забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці, а таксама стварэнне ўмоў для яго ранняй сацыялізацыі;
- развіццё пазнавальнай актыўнасці, дапытлівасці, імкнення да самастойнага пазнання і разважання, развіццё разумовых здольнасцей і маўлення дзіцяці;
- далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей;
- фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, патрыятычных пачуццяў, маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;
- забеспячэнне пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і І ступенню агульнай сярэдняй адукацыі.
Задачы дзейнасці ўстановы адукацыі
на 2022/2023 навучальны год
- Прадоўжыць работу па фарміраванні сацыяльна-маральных якасцяў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі працоўнага выхавання
- Садзейнічаць інтэлектуальнаму развіццю выхаванцаў шляхам выкарыстання матэматычных дыдактычных гульняў і дыдактычнага матэрыялу