Задачы ўстановы дашкольнай адукацыі на 2024/2025 навучальны год

Мэта дашкольнай адукацыі:

рознабаковае развіццё асобы выхаванца ранняга і  дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне маральных нормаў, кампетэнцый, якія неабходны для набыцця сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу навучання.

Задачы дашкольнай адукацыі: 

- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

- фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;

- фарміраванне культуры здароўя, фізічнай культуры асобы дзіцяці;

- фарміраванне ў выхаванцаў на аснове разнастайнага адукацыйнага зместу гуманных адносін да сябе і навакольнага свету, эмацыянальнай чуласці, здольнасці да суперажывання;

- забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці, а таксама стварэнне ўмоў для яго ранняй сацыялізацыі;

- развіццё пазнавальнай актыўнасці, дапытлівасці, імкнення да самастойнага пазнання і разважання, развіццё разумовых здольнасцей і маўлення дзіцяці;

- далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей;

- фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, патрыятычных пачуццяў, маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

- забеспячэнне пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і І ступенню агульнай сярэдняй адукацыі. 

Задачы дзейнасці ўстановы адукацыі

на 2024/2025 навучальны год

1.Фарміраванне лексіка-граматычнага ладу маўлення дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту шляхам выкарыстання дыдактычных гульняў і практыкаванняў.

2.Фарміраванне асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры выхаванцаў  шляхам выкарыстання гульнявой дзейнасці.

свернуть