Нашы таты лепшыя за ўсіх!

23.02.2023
Пад такім дэвізам прайшло традыцыйнае свята-віншаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Выхаванцы вельмі стараліся парадаваць сваіх блізкіх: расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах. Татам таксама давялося ўспомніць ваенную выпраўку і прадэманстраваць свае веды, уменні і, нават, паўдзельнічаць у музычным парадзе.