Каляда прыйшла - радасць прынясла!

06.01.2023
- Каляда прыйшла! Снегу, радасці прынясла! Такія вясёлыя воклічы гучалі сёння ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Выхаванцы і педагогі прынялі ўдзел у святкаванні Калядак - чарговага зімовага свята. Гульні, песні, карагоды, ігра на музычных інструментах стварылі незабыўную атмасферу і парадавалі кожнага прысутнага.