Рэалізацыя адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
У дзіцячым садку адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі можа рэалізоўвацца па адным або некалькіх профілях з вывучэннем адукацыйных абласцей на базавым узроўні з улікам меркавання бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў, іх схільнасцей, жаданняў і стану здароўя.
Праграмы аб'яднанняў па інтарэсах распрацоўваюцца ўстановамі адукацыі, іншымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, рэалізуюць адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, на аснове тыпавых праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і з улікам індывідуальных адукацыйных патрэб выхаванцаў з АПФР.
Адукацыйны працэс ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі з улікам асаблівасцей, указаных у главе 44 Кодэкса, і можа ажыццяўляцца ў аб'яднаннях па інтарэсах або індывідуальна.
Аб'яднанне па інтарэсах ствараецца з ліку дзяцей на аснове агульнай цікавасці да канкрэтнага напрамку дзейнасці. Указаныя аб'яднанні могуць быць аднаўзроставымі і рознаўзроставымі, стварацца для працы з пераменным складам навучэнцаў.
Напаўняльнасць аб'яднання па інтарэсах складае ад 8 да 10 навучэнцаў.
У выпадках, прадугледжаных вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, аб'яднанні па інтарэсах могуць дзяліцца на дзве падгрупы.
Формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з'яўляюцца заняткі, іншыя формы.
Працягласць заняткаў устанаўліваецца з улікам санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў.
Улік заняткаў вядзецца ў дакументах, неабходных для арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі.
Заняткі пры рэалізацыі выбраных кампанентаў праводзяцца не раней, чым у сярэдняй групе выхаванцаў (ад 4 да 5 гадоў). Працягласць заняткаў не павінна перавышаць у сярэдняй групе выхаванцаў (ад 4 да 5 гадоў) 20 хвілін; старшай (ад 5 да 7 гадоў) - 25 хвілін.
У 2022/2023 навучальным годзе прапануюцца наступныя адукацыйныя паслугі на платнай аснове:
"Харэаграфія" (для выхаванцаў сярэдняй, старшай груп)
"Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" (для выхаванцаў сярэдняй, старшай груп).
Рэалізацыя зместу прапанаваных кампанентаў з выхаванцамі разлічана на 1 год (28 гадзін).
Пачатак заняткаў - з 1 кастрычніка 2022 года.